Кніга водгукаў            Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Студзень
Люты
Сакавік
Красавік
Май
Чэрвень
Ліпень
Жнівень
Верасень
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!
Беларускі народны каляндар /

Снежань

DecemberСнежань зіму пачынае, а год канчае.
Снежань сцюжны з зімою дружны.
Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.
Сухі снежань – сухая вясна, сухое лета.

Першы месяц зімы і апошні каляндарнага года атрымаў назву снежань ад слова "снег". Старабеларускае найменне яго – прасінець (у значэнні "прасвет у воблаках"), старарускае – студеный. Рускі декабрь, англійскі December паходзіць ад лацінскага december (дзесяты – у старажытнарымскім календары).
Здавён у гэтым месяцы асноўная праца сялян пераходзіла ў хату. Доўгімі зімовымі вечарамі гарэла лучына ў пасвеце ці на лучніку. Мужчыны займаліся дробным рамяством, рамонтам. Жанчыны ж пасля сядзення за грэбенем ці прасніцаю браліся ткаць кросны. Раней яны стаялі амаль у кожнай хаце.
Добра быў развіты прагноз надвор`я, стан будучай вясны па зімовых прыкметах. Народныя веды замацоўваліся ў трапным прыказках і прымаўках. Снежань жыў чаканнем калядных свят.
4/21. Увядзенне (Вадзенне, Уводзіны). Звязана з хрысціянскім святкаваннем Увядзення ў храм Прасвятой Уладаркі нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі. Бяздзетныя бацькі Іаакім і Ганна паабяцалі, што ў выпадку нараджэння ў іх дзіцяці, прысвецяць яго на служэнне Богу. І вось у гэты дзень трохгадовая атраковіца пры запаленых свечках падымаецца па пятнаццаці прыступках храма і першасвятар уводзіць яе ў Святыя Святых. Для хрысціян гэтае свята – сімвал увядзення грэшнага свету ў храм, без якога ён загіне, пачатак уратавання.
У народзе назва прысвятка звязана са словам "вядзенне". Кажуць: "Увядзенне, што свят навядзе", "Увядзенне прыйшло – зіму прывяло."
9/26. Юр`е Зімовы (Юр`еў дзень, Ягорый). У царкоўным календары – Асвячэнне храма Велікапакутніка Георгія ў Кіеве.
На Юр`е зіма ўбіраецца ў поўную сілу. Аб гэтым сведчаць прыказкі і прыкметы: "Юры мосціць, а Мікола гвоздзіць", "Колькі на асенняга Юр`я снегу, столькі на вясенняга – травы".
Юрый лічыўся апекуном свойскай і лясной жывёлы. У гэты дзень ён нібы выпускаў ваўкоў аж да вясенняга Юр`я. Гаспадары аглядалі кароў, коней. Больш не выганялі на пашу кароў, бо: "Юрэй ужэ дае ваўкам слабоду". Вядома гістарычная прыказка: "Вось табе, бабуля, і Юр`еў дзень". Ад Юр`я сялянам не дазвалялася пераходзіць на службу ад аднаго пана да другога.
13/30. Андросы (Андрос, Андрэй, Андрэйкі). Дзявочае свята. Народная традыцыя амаль нічым не звязана з хрысціянскім праслаўленнем апостала Андрэя Першазванага. Гэта адзін з 12 вучняў Хрыста, брат апостала Пятра. Пасля зыходжання Святога Духа апостал Андрэй з Віфсаіды прапаведаваў у І стагоддзі Евангелле ў розных краінах, у тым лік і на славянскіх землях. Празваны Першазваным таму, што першы быў прызваны Хрыстом на апостальскае служэнне.
Беларуская народная традыцыя захавала нямала абрадаў, гульняў, прыкмет і асабліва варожбаў на гэты дзень. Дзяўчаты варажылі так, як і перад Новым годам: на бліны, крычалі ў калодзеж і абсявалі яго каноплямі, бегалі пад суседскія вокны пачуць, пра што гавораць у хаце, і інш.
19/6. Мікола Зімовы (Міколы, Мікольшчына). Багата адлюстраваны ў прымаўках: "Без Міколы не бывае ні зімы, ні лета", "Хвалі зіму на Міколе", "Да Міколы няма зімы ніколі".
Як і многія святы і прысвяткі ў гонар гістарычных асоб, і гэты дзень, што прызначаны свяціцелю Мікалаю, архіепіскапу Мір Лікійскіх, цудатворцу, сваім зместам не адлюстроўвае ні біяграфію, ні жыццёвых подзвігаў гэтага вядомага не толькі ў хрысціянскім свеце чалавека, які жыў у другой палове ІІІ стагоддзя ў Малой азіі.
Адвент. Тры тыдні перад Раством. Каталіцкае свята непарочнага зачацця Божай Маці. Хрысціянская царква разглядае Адвент як час духоўнай падрыхтоўкі да святкавання Нараджэння Хрыстова, якое заключаецца ў пасце і пакаянні.
22/9. Ганны (Ганкі, Ганна). Прысвятак, ад якога да Каляд застаецца роўна два тыдні. Яшчэ фалькларыст М.Нікіфароўскі заўважаў: "Па зіме і лета звычайна гавораць пра летняе надвор`е, калі параўноўваюць яго з перажытым зімовым. Гэтае параўнанне ідзе ад зімовае Ганны і ад дня павароту сонца на зіму (22 чэрвеня), што адбываецца за 20 дзён да Пятра". Гэты прыкметны ў годзе дзень (з астранамічнага пункту погляду – 21-22 снежня з`яўляецца днём зімовага сонцастаяння, на што вялікую ўвагу звярталі яшчэ язычнікі) прысвечаны шанаванню праведнай Анны, маці Багародзіцы. Католікі прысвячаюць гэтай падзей 26 ліпеня, дзень блізкі да летняга раўнадзенства.
24/11. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студзеня). Дзяўчаты варажылі, ці хутка выйдуць замуж. Насілі з песнямі "звязду". Бытавалі прыказкі і прымаўкі звычайна тыя ж, што і ў праваслаўных: "Прыйшлі Калядкі, гаспадарам парадкі", "Калядкі – добрыя святкі: бліны ды аладкі", "На Каляды ясна – ясна й на Пятры".
25/12. Раство каталіцкае (Каляды).
31/18. Багатая (Шчодрая) куцця (гл. 13 студзеня). Новы год. У самы апошні дзень года наглядалі за прыродай, надвор`ем: якое надвор`е перад Новым годам – такое будзе й перад Пятром; светлае неба – на багатую Куццю, вясёлы год; калі перад Васілём (1 студзеня) снег – чакаецца добры ўраджай.

2007 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ Хостинг Na.by