Кніга водгукаў            Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Студзень
Люты
Сакавік
Красавік
Май
Чэрвень
Ліпень
Жнівень
Верасень
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!
Беларускі народны каляндар /

Чэрвень

чэрвеньЛета на зіму працуе.
Летні дзень за зімовы тыдзень.
Хто ўлетку спіць, той узімку не есць.
Людзі рады лету, а пчолы – квету.
Не прасі лета доўгага, а малі цёплага.
У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар.
Чэрвень не гуляе – ураджай люляе.

Чэрвень – пачатак лета, сярэдні месяц года, мае 30 дзён. Назва яго тлумачыцца з`яўленнем чарвякоў, а таксама чырвоным колерам, які набываюць некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару.
Старажытнабеларускае найменне месяца – чирвець (червец), украінскае – червень, польскае – czerwiec, рускае – июнь, лацінскае –  junius, нямецкае –  Juni, англійскае –  June. Назва “юніус” паходзіць ад імя старажытнарымскай багіні Юноны. Згодна іншым звесткам, месяц названы ў гонар першага рымскага консула Юнія Брута.
У месяцы самы доўгі дзень года – 22 чэрвеня (працягласць болей 17 гадзін) і самая кароткая ноч. Сонечныя праменні ў гэты час утвараюць з паверхняй зямлі найбольшы вугал – у Мінску амаль 60 градусаў.
У чэрвені асноўны занятак селяніна – нарыхтоўка сена. Вось якія парады давалі гаспадары на гэты конт: касі траву, пакуль луг не адкрасуе, бо пазней трава зацвярдзее і не будзе з яе карысці для жывёлы; да Пятра высушыш траву пад кустом, а на Пятра не сохне і на кусце. А каб звесці ў хлявах мух, якіх у чэрвені надта многа, рэкамендавалася, напрыклад, прыручыць ластавак, а таксама вешаць на сценах, пад стропам невялікія пучкі папаратніку: мухі садзіліся на зелень, а вечарам іх струшвалі ў мяшкі.    
Людзі прыкмячалі: калі ў першы і другі дзень чэрвеня лье дождж – увесь месяц будзе сухі.
 

3/21. Алёна (Алёна, Ульяна) – дзень ільну. Лічылася, як пасеяць лён на Алёну (Ульяніцу), то добры “удасца”. Народныя звычаі і традыцыі добра сумясціліся з імем Алёны, якое даў гэтаму дню царкоўны каляндар. Маці рымскага імператара Канстанціна, які ў 323 годзе аб’явіў хрысціянскую веру пануючай па ўсім валадарстве, прызначана разам з сынам Роўнаапостальнай за заслугі, што прыраўнены да дзеянняў Хрыстовых апосталаў. Яна ў 326 годзе знайшла крыж Гасподні, а таксама рэшткі трох вяшчуноў, што абвясцілі аб святым вялікім нараджэнні, і здзейсніла шмат іншых гістарычных хрысціянскіх учынкаў.
5/23. Дзень памяці Ефрасінні Полацкай (Прадслава) – князёўны, манашкі-асветніцы XІІ стагоддзя. Прападобная Ефрасіння (1173 г.) – унучка Полацкага князя Усяслава Чарадзея, заснавальніца першых школ і летапісных майстэрняў, нябесная заступніца беларусаў. Па яе замове выраблены Святы Крыж, нацыянальная рэліквія Беларусі.
7. Дзевятнік – чацвер на дзевятым тыдні пасля Вялікадня. Не працавалі ў полі, засцерагаліся грому. Дзевятнік – народная назва свята. Яна ўзнікла ў канцы XІX стагоддзя ў гонар пераводу беларускіх уніятаў пад лона праваслаўнай царквы. Католікі і уніяты адзначалі яго яе свята Божага Цела.
8.  Дзевятуха – пятніца на дзевятым тыдні пасля Вялікадня.
14.Дзесятнік – чацвер на дзесятым тыдні ад Вялікадня, адзін з этапаў даспявання жыта (“Дзесятнік гнаі возіць, Дзесятуха косы точыць”).
15.  Дзесятка (Дзесятуха, Дзесятуха Мучаніца) – пятніца на дзесятым тыдні пасля Вялікадня; адзін з этапаў даспявання жыта (“Дзесятка – жыту пятка”, “Дзесятуха зярно поўніць”). Засцерагаліся маланкі і грому, не працавалі.
20-21. Дзень астанамічнага сонцастаяння.
Пятро і Паўла (Пятрок). Земляробчае свята, якое характарызуюць наступныя прыказкі і прыкметы: “Святы Пётра ў косы звоніць, а святы Паўла граблі робіць”, “Прыйшоў Пятрок – апаў лісток, прыйдзе Ілля ападуць і два, а па Усіх Святых – не будзе іх ”.


 

2007 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ Хостинг Na.by