Кніга водгукаў            Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!

Інфармацыя аб музеі

На адным з найстарэйшых факультэтаў галоўнай альма-матэр краіны гасцінна адчыніў дзверы фальклорна-этнаграфічны кабінет-музей беларускай народнай культуры, дзе прадстаўлена больш за 300 экспанатаў, сабраных у розных кутках нашай Бацькаўшчыны. Святой апякункай музея была абрана Ефрасіння Полацкая, выява якой упрыгожвае цэнтральную сцяну кабінета.

polockaja

Адкрыццё экспазіцыі “Наша хата” адбылося ў красавіку 2006 года ў рамках канферэнцыі “Фальклор і сучасная культура”. Потым былі створаны дзве галоўныя экспазіцыі “Культура і побыт нашых продкаў”, “Вырабы сучасных беларускіх майстроў” і навукова-метадычная частка музея. Афіцыйнае адкрыццё кабінета-музея адбылося ў час святкавання 85-годдзя БДУ.

inf1 

inf2 

inf3   inf4 

   inf5

inf6

 inf7   inf8

inf10   inf9

Філфакаўскі фальклорна-этнаграфічны кабінет-музей спалучае экспазіцыйную работу з творчай і навукова-метадычнай, аказвае рэальную дапамогу студэнтам, магістрантам і аспірантам у плане забеспячэння іх на папяровых і электронных носьбітах неабходнай літаратурай і навуковымі кансультацыямі. На базе музея праводзяцца навуковыя канферэнцыі, рознага кшталту творчыя сустрэчы з беларускімі мастакамі, творчымі калектывамі – захавальнікамі традыцый народнай культуры, майстар-класы для студэнтаў і выкладчыкаў з удзелам майстроў народнай творчасці, выставы з уласных калекцый супрацоўнікаў БДУ.

Распрацавана больш 50 маршрутаў па Беларусі для супрацоўнікаў БДУ, замежных студэнтаў-стажораў. Музей аказвае дапамогу школам, ліцэям, гімназіям у падрыхтоўцы экскурсійных маршрутаў у плане вывучэння славутасцей беларускай зямлі. Кабінет-музей прапануе шэраг эксклюзіўных экскурсій, у тым ліку: “Побыт і культура старажытных беларусаў”, “Інтэр’ер сялянскай хаты”, “Нацыянальнае адзенне”, “Беларускі ручнік”, “Беларускі арнамент”, “Рамёствы беларусаў”, “Мастакі і рамеснікі сучаснай Беларусі”, “Праваслаўны абраз Маці Боскай на Беларусі”, “Славутасці і славутыя імёны Беларусі”. Музей займаецца таксама распрацоўкай і напісаннем сцэнарыяў правядзення народных свят і абрадаў са студэнтамі і школьнікамі. На базе кабінета-музея створаны студэнцкі фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" (кіраўнік ст. выкл. кафедры гісторыі беларускай мовы Смольская Т.М.).

inf11           smolskaja1

Гурт "Багач" "Каляды на філфаку"                                             Т.М. Смольская


 

Кіруе працай кабінета-музея беларускай народнай культуры доктар філалагічных навук (між іншым, адзіны доктар навук-фалькларыст у БДУ), прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры, член "Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў" І.В.Казакова, якая з’яўляецца аўтарам ідэі і галоўным выканаўцам гэтага праекта.

kazakovaІрына Валер`еўна Казакова
з`яўляецца аўтарам звыш 60-ці навуковых прац. У тым ліку манаграфій ("Этнічная традыцыя ў духоўнай культуры беларусаў", "Міфалагемы і магія ў беларускім абрадавым фальклоры", "Сімволіка і семантыка славянскіх міфалагем", "Беларускі фальклор", "Каменны пояс Беларусі /Славутасці і славутыя імёны беларускай зямлі/"), брашур ("Спецыфіка беларускага абрадавага фальклору", "Беларуская фальклорная спадчына", "Беларусазнаўства"), вучэбных дапаможнікаў ("Гісторыя культуры Беларусі", "Беларускі фальклор. Тэставыя заданні"), шэрагу навуковых артыкулаў; актыўна ўдзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях. Даследуе міфалогію, славянскую магію, фальклор, этнічную свядомасць і этнапсіхалогію беларусаў, беларускі фальклор у сусветным кантэксце, беларускую традыцыйную культуру сярод славянскіх культур.

штащ12

 

 

 

 

 

Лабарант-экскурсавод кабінета-музея беларускай народнай культуры Ганна Шваба. 

 

 

 

Нашы скарбы:

• Экспазіцыя “Праваслаўныя абразы Маці Боскай на Беларусі”.
• Работа “Зямля на ўсіх адна” (выканана ў тэхніцы фрывалітэ, майстры народнай творчасці Ю.М. Цярэнцьева і Л.М. Манахава;  М.А. Апанасенка).
• Беларускае нэцке (майстар Казімір Дзмітрыевіч Карпенка).
• Экспазіцыя "Эвалюцыя вясельнага каравая" (пекар-мастак Андрэй Багадухаў. г. Віцебск).
• Калекцыя аўтэнтычных ручнікоў з усіх куткоў беларускай зямлі.

2007 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ Хостинг Na.by