Кніга водгукаў            Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!

Навіны

Мерапрыемства

19.05.2009

16 траўня адбыўся традыцыйны злёт студэнтаў і выкладчыкаў БДУ ў Вязынцы, які прайшоў пад знакам Года роднай зямлі. Арганізатар мерапрыемтсва - філалагічны факультэт, які сёлета адзначае сваё 70-годдзе.  Фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" прапанаваў увазе слухачоў песні "Багаславі, маці вясну сустракаці", "Купала-купала", "Сёння ў нашай хаце свята..." і інш. 




Мерапрыемтсва

24.04.2009

23 красавіка 2009 г. фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" прыняў удзел у вечары "Абрадавая вясна",  прысвечаным памяці фалькларыста В.Дз. Ліцьвінкі. 




Мерапрыемства

10.04.2009

16 красавіка 2009 г. у рамках "Беларускай вечарыны" адбылася філфакаўская прэм`ера спектакля "Максім на Парнасе" па п`есе А.А. Гулак (сучаснае прачытанне ананімнай паэмы XIX ст. "Тарас на Парнасе"). У спектаклі задзейнічаны фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" і тэатр-студыя "Летуценнік", якія дзейнічаюць пры кабінеце-музеі беларускай народнай культуры (мастацкі кіраўнік - д.ф.н., прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірына Валер`еўна Казакова).




Выставы

07.04.2009

14.04-17.04.2009. прайшла выстава "Велікодныя яйкі і паштоўкі", на якой быў прадстаўлены сімвал галоўнага хрысціянскага свята, выраблены ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў: каменныя, фарфоравыя, драўляныя яйкі, крашанкі, пісанкі, яйкі-свечкі, яйкі-паштоўкі і інш.. У рамках выставы наведвальнікі таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй кабінета-музея "Праваслаўныя абразы Маці Божай на Беларусі". 




Майстар-класы

26.03.2009

25 і 26 сакавіка, 1 і 2 красавіка прайшлі майстар-класы на тэхніцы бісерапляцення, якімі кіравала выпускніца філалагічнага факультэта Ганна Серэхан. Наведвальніцы пазнаёміліся з літаратурай, матэрыяламі, рознымі спосабамі вырабу жаночых упрыгожванняў.




Выставы

24.02.2009

Кабінет-музей беларускай народнай культуры, Cупрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын (на чале з Н.П. Хазяевай) і Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі правялі 4, 5 і 6 сакавіка выставу "Вясна-2009", прысвечаную Году роднай зямлі і юбілею філалагічнага факультэта. На выставе былі прадстаўлены работы майстрых, а таксама экспанаты з фонду музея, выкананыя ў розных тэхніках:  фрывалітэ (А.А. Стржыгоцкая), бісерапляценне (Г. Серэхан), вышыўка крыжыкам (А.В. Паўлава - кіраўнік гуртка "Вышыўка"  і  яе выхаванцы, Н.Ц. Буцэнка, Н.К. Дрозд, А.С. Трахімец), вязанне кручком (Л.М. Манахава, Т.С. Болтуць), вышыўка стужкамі (Я.М. Ракашэвіч), філе-гіпюр (Р.М. Дука), выцінка (Н.В. Гамаюнава), фларыстыка з пуха раслін (С.А. Лях), саломапляценне (А.Ф. Шабуня). Майстрыхі Ю.М. Цярэнцьева і М.А. Апанасенка падаравалі кабінету-музею працу "Без мінулага - няма будучыні", якая прадстаўляе традыцыйныя беларускія міфалагічныя сімвалы (Зямлі, Сонца, Маці, Кахання, Дрэва жыцця і інш.), выкананыя ў тэхніцы карункапляцення фрывалітэ. Вялікі дзякуй усім удзельніцам выставы за цудоўныя працы і кампетэнтныя кансультацыі! Асаблівая ўдзячнасць Л.М. Манахавай за дапамогу ў арганізацыі выставы.




Канферэнцыі

24.02.2009

28 лістапада фальклорна-этнаграфічны гурт "Багач" на пленарным пасяджэнні Шырмаўскіх чытанняў на суд гледачоў прадставіў народную оперу - беларускае вяселле.   




Майстар-класы

09.10.2008
На працягу кастрычніка студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі філфака мелі магчымасць наведаць заняткі па саломапляценні, якімі кіравала майстар народнай творчасці Шабуня Алена Фёдараўна.



Экскурсіі

09.10.2008
1 кастрычніка ўдзельнікі фальклорна-этнаграфічнага гурта "Багач" і тэатральнай суполкі "Летуценнік" наведалі Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах, дзе пазнаёміліся з сектарам "Цэнтральная Беларусь".



Канферэнцыі

09.10.2008
22–23 красавіка прайшла канферэнцыя "Фальклор і сучасная культура" (у рамках якой адбылася прэзентацыя кнігі д.ф.н. І.В. Казаковай "Фальклорная спадчына Магілёўшчыны: Хоцімскі раён", выступленне фальклорна-этнаграфічнага гурта "Багач", паказ відэафільма "Аўсень", выстава "Велікодныя яйкі").



2007 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ Хостинг Na.by