Кніга водгукаў            Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!

Са святам!

12 і 19 красавіка

vd   Хрыстос Уваскрос! Жадаем Веры, Любові, Надзеі, Здароўя, Шчасця, Дабрыні і Дабрабыту! 
  

1 красавіка

  1apr  Жадаем вясёлай усмешкі і добрага настрою!

  

8 сакавіка

8m Усіх жанчын і дзяўчат віншуем са святам! Шчасця, здароўя, кахання, здзяйснення ўсіх мар і надзей! Хай ніколі не пакідае Вас Вясна!

Вось пачатак вясны надышоў,
І ўвесну ўсе дні нам добрыя,
Але 8 сакавіка даражэй,
Бо Вясна і Жанчына падобныя!

23 лютага

23f  Віншуем з Днём абаронцы Айчыны!
Хай кожны мужчына будзе сапраўдным абаронцам сваёй сям`і і сваёй Радзімы!

 

14 лютага

  Віншуем са святам усіх закаханых!

Шаноўныя, адкрываем Вам таямніцу. У шчырых пачуццях жанчыне (або дзяўчыне) трэба прызнавацца на беларускай мове! Вы спытаеце чаму? Глядзіце: у рускіх "любіць" можна і жанчыну, і водку, і грошы... а ў беларусаў - "любіць" бульбу, але "кахаць" жанчыну. Пагадзіцеся, што розніца ёсць. І гэта вельмі прыемна!

Усім жадаем шчырага ўзаемнага кахання!

Цікава ведаць:

Для праваслаўных людзей спрадвеку днём усіх закаханых, святам шчасця і шлюбу лічыцца 8 ліпеня (25 чэрвеня па старому стылю), дзень святых Пятра і Феўроніі.

У горадзе Гомелі ў парку ёсць унікальнае дрэва гінгка, якое лічыцца дрэвам кахання. Усе закаханыя пакідаюць у святочны дзень там каляровыя стужкі на шчасце.

* * *
Дзе ні йду я, з сабою ўвесь час размаўляю,
На людзях жа, свой плач прыглушыўшы, маўчу,
Сэрца б``ецца бязладна, і іскры ўваччу,
Пра здароўе маё ўсюды шмат хто пытае.

Ці глядзіць падазрона: мо з глузду з``язджае?
Цэлы дзень так блукаю, за сонцам сачу:
Як ратунку, чакаю я ночы - хачу
Ў сне забыцца, ды сон ад мяне ўцякае.

Я зрываюся з ложка, бягу стрымгалоў
Куды вочы глядзяць, я ў агні палымнею,
Тваю жорсткасць кляну цэлай лаваю слоў,

Ды цябе толькі ўбачу - раптоўна нямею,
Астываю, раблюся спакойным ізноў,
А пасля зноў гару я і ... зноў камянею.

                                                                                 А. Міцкевіч

 

Мы ўдвух — дзве зоркі у Сусвеце —
Дзве таямніцы ў гэтым свеце
Між незавершаным і вечным,
Між недасяжным і часовым,
Між неакрэсленым і ясным
Ў бяздонні мараў і жаданняў.
Ды ў нас — зямныя парыванні:
На вуснах — хмельны водар кветак,
Ды лучнасць рук і лучнасць сэрцаў,
І лучнасць цел — пяшчоты хвалі...
Мы зорку новую запалім.

                                                                                     С. Нефідовіч

                                                                                        (паэт, краязнаўца, выпускнік філфака БДУ)

2007 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ Хостинг Na.by