Кніга водгукаў            Сувязь з намі             Навіны
Экспазіцыі
Экскурсіі
Фотагалерэя
Наш летапіс
Дошка гонару і падзякі
Выставы
Нашы праекты
Майстар-класы
Канферэнцыі
Круглы стол
Фалькларысты Беларусі
Кніжная палічка
У дапамогу студэнту
Беларускі народны каляндар
Рэцэпты народнай медыцыны
Беларускі гумар
Са святам!

Выставы

• лістапад-снежань, 2006
Праваслаўны абраз Маці Боскай на Беларусі”
(асноўная частка стала пастаяннай экспазіцыяй),

exp10

 

Зімовая казка” (мастацтва фрывалітэ на Беларусі)
(тэхніка пляцення карункаў, аўтарская выстава работ у тэхніцы бісерапляцення студэнткі 5-га курса Серэхан Ганны).

111 fr1 111 mk1 111


111 fr3 111

 

• люты, 2007
З 13 па 20 лютага адбылася выстава “Творчасць нашых дзяцей”, на якой былі прадстаўлены працы дзяцей супрацоўнікаў філалагічнага факультэта. Маладыя таленты – Алесь Бельскі, Вольга Свістунова, Марыя і Славяна Шамякіны, Дана Карпава, Яна Савіцкая, Настасся Якуба, Марыя Іванова, Ганна Ціхамірава, Марына Верабей – не аставілі наведвальнікаў абыякавымі. Жадаем ім і надалей творчых поспехаў!

dn1

 

• сакавік, 2007
19 - 26 сакавіка працавала выстава "Жанчыны свету", якая прапанавала Вашай увазе калекцыю лялек у нацыянальных строях: беларускіх, рускіх, украінскіх, турэцкіх, мальтыйскій, кітайскіх і інш..  Аб асаблівасцях касцюмаў апавядала загадчыца кабінета-музея І.В. Казакова.  

dn3

 

• красавік, 2007
Перад Вялікаднем і на працягу Велікоднага тыдня працавала выстава “Велікодныя яйкі” (03.04. – 16.04.), на якой можна было ўбачыць звыш 50-ці сімвалаў самага галоўнага хрысціянскага свята: пісанкі, “крашанкі”, “крапанкі”, драўляныя, фарфоравыя, каменныя яйкі, сапраўдныя пісанкі, вырабленыя беларускімі і рускімі майстрамі, яйкі-свечкі, яйкі-паштоўкі. Вялікая колькасць студэнтаў, выкладчыкаў БДУ, жыхароў і гасцей сталіцы наведалі выставу.
 

• май-чэрвень, 2007
31 мая ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры на філалагічным факультэце прайшло адкрыццё выставы «Ау, мода!» (31.05. – 06.06.). На выставе былі прадстаўлены жаночыя аксэсуары ручной работы, створаныя ў розных тэхніках. Свае работы прадстаўлялі члены Cаюза майстроў народнай творчасці (Шабуня А. Ф.) і Cупрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын Беларусі (Мікаэлян Т. В., Цярэнцьева Ю. М., Платунова С. М., Духан М. Ц., Манахава Л. М.): упрыгожанні, выкананыя ў тэхніцы бісерапляцення, і з натуральных матэрыялаў (скуры, камянёў, саломкі), карункавыя каўняры і вязаныя кручком шалі, саламяныя капялюшыкі і шапачкі, вырабленыя ў тэхніках фрывалітэ і patch-work, а таксама наведвальнікі выставы маглі ўбачыць цікавую калекцыю заўсёды модных веераў.

moda

 

• сакавік, 2008

Кабінет-музей беларускай народнай культуры, Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын Беларусі, Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі сумесна арганізавалі выставу "Вясна-2008", адкрыццё якой адбылося 18 сакавіка (аўторак) у 12.45 у аўд. 62 філалагічнага факультэта. На выставе былі прадстаўлены ўпрыгожванні з бісера, са скуры і камянёў, у тэхніцы фрывалітэ, карціны, вышытыя бісерам і вырабленыя з пуха раслін, вышыўкі і выцінанкі. Выстава працавала з 18 па 20 сакавіка.

 

  • сакавік, 2009

Кабінет-музей беларускай народнай культуры, Cупрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын (на чале з Н.П. Хазяевай) і Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі правялі 4, 5 і 6 сакавіка выставу "Вясна-2009", прысвечаную Году роднай зямлі і юбілею філалагічнага факультэта. На выставе былі прадстаўлены работы майстрых, а таксама экспанаты з фонду музея, выкананыя ў розных тэхніках:  фрывалітэ (А.А. Стржыгоцкая), бісерапляценне (Г. Серэхан), вышыўка крыжыкам (А.В. Паўлава - кіраўнік гуртка "Вышыўка"  і  яе выхаванцы, Н.Ц. Буцэнка, Н.К. Дрозд, А.С. Трахімец), вязанне кручком (Л.М. Манахава, Т.С. Болтуць), вышыўка стужкамі (Я.М. Ракашэвіч), філе-гіпюр (Р.М. Дука), выцінка (Н.В. Гамаюнава), фларыстыка з пуха раслін (С.А. Лях), саломапляценне (А.Ф. Шабуня). Майстрыхі Ю.М. Цярэнцьева і М.А. Апанасенка падаравалі кабінету-музею працу "Без мінулага - няма будучыні", якая прадстаўляе традыцыйныя беларускія міфалагічныя сімвалы (Зямлі, Сонца, Маці, Кахання, Дрэва жыцця і інш.), выкананыя ў тэхніцы карункапляцення фрывалітэ. Вялікі дзякуй усім удзельніцам выставы за цудоўныя працы і кампетэнтныя кансультацыі! Асаблівая ўдзячнасць Л.М. Манахавай за дапамогу ў арганізацыі выставы.
 

  • красавік, 2009 

14.04-17.04.2009. прайшла выстава "Велікодныя яйкі і паштоўкі", на якой быў прадстаўлены сімвал галоўнага хрысціянскага свята, выраблены ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў: каменныя, фарфоравыя, драўляныя яйкі, крашанкі, пісанкі, яйкі-свечкі, яйкі-паштоўкі і інш.. У рамках выставы наведвальнікі таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з пастаяннай экспазіцыяй кабінета-музея "Праваслаўныя абразы Маці Божай на Беларусі". 

2007 © Кабінет-музей беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ Хостинг Na.by